Ты падкрадзешся ціха, нібыта здрадніца, сцiплай усмешкай заманіш мяне ў палон, i на маё – табе: “Прывітанне, Пятніца", шчыра, пяшчотна працягнеш сваю далонь. Я на далонь табе пакладу вясновае, чыстае неба – пад колер тваіх вачэй. Хустка твая, як сонца яскрава-новае. Ты мне аддай яе наўзамен хутчэй.
Толькі скажы, i ноч надыдзе бясконцая. Хочаш, я хуткi час для цябе спыню? Я табе i каханы, i абаронца я, бо я цябе кахаю i бараню. Дзесьці за цёмным лесам садзіцца сонейка, ветрам даносяцца музыка, галасы. Нехта спявае пад пераліў гармоніка…. Гладжу рукамі я твае валасы.
06.05.2014
І тут таксама, дубль другі:
Прывітаньне, Сяргей, гэта песня, што напісна, як проза, пад яе можна таньчыць, кружыць, кружыць и кружыць, і ўяўляць, што ляціш, светла, радасна і шчасна.
Не ведаю, што Вам адказаць ... Вядома, я не супраць такой увагі. Гэта заўсёды прыемна, гэта натхняе і акрыляе, прымушае быць лепш, чысцей, стымулюе пісаць. Дзякуй.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.