Вам...

........... Клаўдзіі Сямёнаўне прысвячаецца: http://www.stihi.ru/2014/02/02/12558


О, прага жыць, і ярка палымнець,
 і светла ззяць – і поглядам, і словам!
 Хай зорны шлях Ваш бачыцца ледзь-ледзь,
 ды не шукайце там жыцця палову!

 Бясконцы ён, як духу мілата,
 як думак і пачуццяў карагоды.
 Ну хто згадаў лічыць яго да ста?
 Дый ці не пыл – гады – зямныя стоды?

 Настройце свой арган на Божы лад –
 паверце ў цуды яўныя ўсім сэрцам –
 і Вашых твораў шчыры зоркапад
 падорыць Вам сапраўднае бяссмерце!

 О не, о не, я не лісліўлю Вам,
 і не хачу за нешта Вас аддзячыць,
 і не вымаю словы з рукава.
 Я проста знаю гэта – ясна бачу.


Рецензии
Прывітаньне, Лаззаро.

Цудоўна вы напісалі.

Ляксандра Зпад Барысава   07.05.2014 08:57     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →