Плача кудзеля

   Плача кудзеля тонкаю ніткай,
   Мерна скрыпіць калаўрот.
   Прасніца-маці к гэтаму звыкла-
   Кужаль прадуць кожны год.

   Круціцца шпулька, заложніца кола,
   Як апантаны скача ківач,
   Пас абнасіўся, хаця быў дзябёлы,
   Пасма кудзелі сцішыла плач.

   Хіба ёй вочы заслала кастрыца,
   Ці нагадалася сіняя рань?
   Плача кудзеля,утраціць баіцца
   Ніткі суцэльнай жаданую здань.

   Але настане час той дзівосны,
   Сйыдзе празорлівы вобраз у сне:
   Ладзяцца ў хаце чулыя кросны-
   Ніткі ўваскрэснуць на палатне.


Рецензии
Светлы ўспамін, цёплы... Бабуля тчэ... Усе ў хаце, разам...

Марина Ковалёнок   30.11.2016 15:49     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.