Бывае такое

Бывае такое – не бачна дарогі,
Сусвет імкнецца не ў тым напрамку.
Сядзіш на воблацы, звесіўшы ногі,
Адным цудоўным блакітным ранкам.

Уверсе ззяе бліскуча сонца,
А знізу гуляюць кудлатыя хмары.
Не разабрацца: дзе поўнач? дзе поўдзень?
І смецце раскідана ў хаце цаглянай.

Салодка парыць, мабыць, гэтак па небу,
Абгорнута цела пухнатай коўдрай.
Калі не ведаць, куды ідзеш ты –
Лепш павярнуць на поўдзень.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →