Последний воин
Гарыць душа, баліць душа.
Ты адчуваеш, што ўсё страціў,
Нічога больш у цябе няма.
Няма сяброў, няма кахання,
Жыццё не мае сэнсу больш.
Зусім адзін. Апошні воін.
А заўтра будзе яшчэ горш.
Ты не спыняйся, ідзі ўперад,
Вятрам не дай сябе зламаць.
Я веру, ты ўсё пераможаш
І чалавекам зможаш стаць.
Пераступай што не патрэбна.
Змагайся, сілы ёсць яшчэ.
Ты моцны. Сэрца цябе грэе
І жарам ў грудзях пячэ.
Не плач аб тым, што страціў дзесьці.
Ты знойдзеш усё яшчэ, павер.
Жыццёвы сэнс і перамогу,
Пачуцці, розум і давер.
Свидетельство о публикации №114050303213