Вызваленне

Пой, што спявала мне зранку ў суботу,
У час, калі ў моры кіпела вада,
У думке самотнай, пякельнай спякоце,
Ты ружу мне ў валасы запляла.

Ружа апала, і лета прайшло,
Хвалявалася неба громам з маланкаю,
Калі сонца стамілася, сонца зайшло,
За страшэнна-барвовую хмарку.

А крокі мае ўсё вялі да цябе.
У пакуце і ў летуценні,
Я быў малады, я не ведаў ганьбы,
Быў тваёю сціплаю ценню.

Разліваюцца фарбы ў скрыні маёй,
На трыццаць чатыры нябесных адценні.
Я адзін, я нарэшце дышу сабой,
Не ў самоце, не ў задуменні.

Аляксандра А.


Рецензии