Фiлалогiя

Напішы, калі ласка, мне верш,

А я сачыню для цябе ў адказ.

Так і будзем кахаць адзін аднаго,

Ціхутка між фраз.

Між двукроппяў, двукоссяў,

Косак, марфем,

Мы доўга гулялі ў гульні графем

Мы доўга хавалісь,

Адкрыцца пара,

Пабачыш мой подпіс з боку ліста.

Аляксандра А.


Рецензии