А вы над палямi цюльпанау ляталi?

А вы над палямі цюльпанаў ляталі?

Да сонца ўзнімаліся вольнаю птахай,
каб там, наталіўшыся фарбамі й пахам  –
вясновай зямелькай пад крылаў размахам  –
прыблізіць таемныя далі?

А па-над цюльпанамі шчасце спазналі?

Адчулі бяскрайнюю радасць палёту,
калі на чаўне дывана-самалёта
кудысці чароўна знікаюць турботы,
якія душу рабавалі?

А шчасцейка тое на век захавалі?

Запомнілі чуйнага сэрца трымценне
у сонечных промнях, у хмаравых ценях
падчас каляровага светлапляцення  –
цюльпанавага пастаралю?

23.04.2014
 
Выток натхнення:

http://nn.by/?c=ar&i=127244#!nn

http://zyalt.livejournal.com/1054979.html


Рецензии
Прыгожа! Шкада, што не давялося над полем цюльпанавым праляцець. Хаця... пасля верша адчуванні ўжо не будуць нечаканымі! )))

Клавдия Семеновна   01.05.2014 16:54     Заявить о нарушении
Дзякую! А сапраўды, добра б там палятаць...

Лаззаро   04.05.2014 18:25   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.