На Вялiкдзень

   Людна ў вёсцы на Вялiкдзень.
  Хто мяне там не забыў,
  Хто пазнае i падыйдзе,
  Скажа:"Я ж цябе любiў..."
  Пэўна, сябар школьны, рыцар,
  Загудзе: "Хрыстос ўваскрос!"
  I палезе цалавацца,
  I расчулiцца да слёз.
  Слезы п'яныя- вадзiца-
  З гора каб, або з бяды...
  Сябар мой пачне хвалiцца:
  Гаспадар ён хоць куды.
  -Добра ўсё, растуць унукi,
  Выпiў крыху- не алкаш!
  На душы- такiя мукi!
  Час ужо праходзiць наш...
  Пастарэў я. Як нi горка,
  З горкi ўжо бягуць гады,
  А здаецца, учора толькi
  Быў прыгожы, малады...
  Неба шэрае над намi,
  Белы бусел угары,
  Дружа, аб галоўным самым
  Памаўчым, не гавары!


Рецензии
Ах, як знаёма! Добры верш!

Клавдия Семеновна   16.11.2014 21:12     Заявить о нарушении
Дзякую! Лепш пазней, чым нiколi

Ольга Жогло   17.03.2015 19:43   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.