Басня Зачем полковникам любовь...

Палкоўніка ніхто...
Не любіць...
Якое глупства...
Дык гэтым людзям,
Што ўладу лёс
Прынёс на блюдзе,
Каханне не патрэбна...
Ну, не дужа...
Бо калі прЫйдзецца,
Утопяць ў плыткай
Лужыне...
Таму пераканаюць
Служкі...
Як не ў каханні,
То ў вечнай дружбе...
Свае каб захаваць...
Рахункі ў банках,
Кашалькі,
Маёмасьць ...розную,
Жыццё, напрыканцы...
Наўпрост залежыць гэта
Ад лаяльнасьці
Палкоўнікаў ...адэптаў...
А што на сто адсоткаў
Гэта так,
Ўспомніць можна
Хадаркоўскага мо справу...
Ды Сердзюкоў -
Які чамусьці
Пад амністыю папаў...
А колькі скраў...
Не падлічыць мо ўжо
Грамадству...

Так і ў нас,
На Беларусі...
Калі ты ўладу
Не кахаеш,
І гэта неяк
Вымаўляеш,
Злуешся,
Крыўдзішся,
Імпічмент
Абяцаеш...
Без звання,
Што наверсе,
Гнусь,
Ўраз пачынае
Помсціць...
Ад гневу, нават,
Аж трасецца
Вус...

Чакай ў хаце...
Ператрусу...
А як па-іншаму ...
Любіць сябе
Прымусіць?
 


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →