Чатыры рэчы...

У існаванні тутасветным хуткалётным
чатыры рэчы не вяртаюцца зваротна:

бяздушны камень, стрэлам кінуты ў прастору,
няўклюда-слова – промах сэрцайка-суфлёра,

шчаслівы выпадак, не выкарыставаны,
і час бясцэнны, на пустое змарнаваны.

21.04.2014


Рецензии
Без лішніх слоў, але глыбокі сэнс. Мне здаецца, гэта - моцна!

Клавдия Семеновна   22.04.2014 13:59     Заявить о нарушении
Дзякую, Клаўдзія Сямёнаўна! Ваша адзнака для мяне вельмі пачэсна! :-)))

Лаззаро   22.04.2014 19:54   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.