Гумарэска

    Каля плоту-крапіва,
    Ў агародзе-куры.
    Крапіва ўжо ацвіла,
    Певень ходзіць хмуры.

    Бо Пярэстая даўно
    Курнік абыходзіць.
    Як загнаць яе ў гумно?
    Думка не выходзіць.
 
    Там зацішша,нейкі змрок...
    Жыта з каласамі.
    Паваліць яе набок,
    Патаптаць нагамі...

    А пасля ў агарод
    Адвясці на ранні,
    Ды мяшае стары плот
    Гэтаму жаданню.

   
   


Рецензии
дзякуй вам...ваша творчасць заслугоувае павагі!рады спаткаць!!! хвала беларусам!!!

Владимир Гайдук   31.03.2015 18:23     Заявить о нарушении
Іншы раз спрабую перадаць простымі словамі тое, што
назбіралася, з гадамі, у душы.

З удзячнасцю за чытанне і водзыў.

Леонтий Обринский   01.04.2015 10:28   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.