Мацi

На ціхім пустым падворку,
Схіліўшысь над дзежкай з вадою,
Устала яшчэ на золку
Жанчына з бялёсай галавою.

Хіба што застаўся калодзеж,
Ды трошкі жардзін і хата.
Былога дабра ўжо не знойдзеш,
Дык толькі ні ў гэтым страта.

Сыны прадалі ўсе тое,
Чым ўскормлены былі і сыты.
І ўсе,што было за святое—
Усе згінула, усе  забыта.

Працвіўшую,нават, шынэлю,
З бацькоўскіх прастрэленных плеч,
Што пад Берлінам гарэла
І зломаны дзедаўскі меч...

Гумно прадалі суседу,
Зямлю аддалі ў арэнду.
Пайшлі па "зяленаму" следу,
Каб выгляд мець,як па брэнду.

Чаму ж не шкадуеце Маці?
Якая паіла, карміла,
Якая хавала ад холаду ў хаце
І вогнішча ціха паліла.

Цяпер жа як д'ябла, як чэрці
Скубуць, ядуць і глынаюць.
Спакойна без жалю дадуць памерці
І на памінках яшчэ пагарцаюць.

Дык, звошта сыноў такіх нарадзіла?
Якім і бацькоўскі дом і свята
Ўсё дзіка і ўсе папяровае дзіва
І ўся за любоў адплата...

04.01.2012


Рецензии