Вербная нядзеля

  У светлых шалiках, касынках
 жанчыны вулiцай iдуць,
 вярбы ружовыя галiнкi
 чамусьцi ўсе яны нясуць.
 Ды сёння ж Вербная нядзеля!..
 i я пакрыю галаву
 i у светлым, новенькiм адзеннi
 прыйду з жанчынамi ў царкву.
 Купiўшы свечку каля брамы,
 працiснуся да абразоў,
 пад залатымi купаламi
 перахрышчуся шмат разоў.
 Як добра тут- святым i грэшным-
 i не стамляешся стаяць,
 шапчу малiтву- можа, вершы?
 пачуццi, словы не стрымаць.
 Усё цудоуна на прадвеснi:
 вярба свянчоная цвiце,
 Хрыстос, сын Божы, уваскрэсне
 праз тыдзень-прыйдзе Вялiк Дзень.


Рецензии
Светлы верш!

Лаззаро   21.04.2014 23:06     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.