ВЕРШ

Разыйшліся ў небе хмары,
Дожджык скончыў енчыць.
Бліснуў запаветнай марай
Сонечны праменчык,

І зайграў зацята вецер
Па галінах шэрых.
Падхапіў, панёс па свеце
Верш, аркуш паперы.

Перагортвае лісточак,
Скрадзенае дзіва,
Ды бармоча ўсе радочкі
На свае матывы.


Рецензии
Ну вось - у выбраныя Вас!!!
Прыемна, Юрый, што Вы не забыліся пра сваё абяцанне! І я не забыўся. Добры верш. Больш такіх.
У перадапошнім радку "у" ​​нескладовае прапусцілі, дарэчы.

Вершы   10.04.2014 20:33     Заявить о нарушении
Гэта - мой недагляд... Дзякую за дапамогу!

Юрий Матюшко   11.04.2014 02:30   Заявить о нарушении