Чацвер

Чацвер прынёс турботы будных дзён
І галаўнога болю злыя хвалі.
Так адгукнуўся бессані палон -
Мне вершы ўчора спаць перашкаджалі.

Раіліся ў няшчаснай галаве,
І, што я не рабіў, не лезлі вонкі.

Вось сумны вынік: тулава плыве
Само сабе - да ложка.

Ціхі, тонкі
Я чую нечы голас, нібы піск.
Ён думаць, разважаць перашкаджае.
Паўзе ўгару адвечны здраднік – ціск,
І мне зрабіць балюча пагражае.

Хутчэй бы акунуцца ў бездань сну
I зноў набыць растрачаную волю!
А заўтра адчыніць акно ў вясну,
Каб усміхнуцца сонейку -  без болю.
10.04.2014


Рецензии