Татэм

У рамачцы ўгарны тварык,
Ён як татэм, ён як кумір,
Але паскудны, як камарык,
Яго партрэт занесці ў  цір.
Хай будзе там абавязковым
Ідэйным сімвалам бяды..

Хварэюць органы ўлады,
Хто нам адкажа, што рабіць?
Ягоны медык не ў лады,
А нам у лужах кепска жыць,
Качацца ў сваёй блявоце…
А не ў сваёй не па ахвоце?
Адкрые рот – дык хоць хавайся,
Ад дурасці і лек няма.
Ты слухай, слухай, не спрачайся.
Пакуль не лопне галава.
Сабраў сабе ён паслухмяных
І вельмі ветлівых людзей.
Не трапіць нам ў кол абраных
Пяшчотных сыценькіх свіней.
Хай, грошы – гэта вельмі добра…
Хай без павагі? Каму што.
Але занадта яны годна
Намазваюць на твар смярдло.


Рецензии