Плошча
Стаю. Мароз. Якраз зіма.
Слякоты, лужы, але дзень
І бачны сонечны прамень.
Мой горад!
Менск!
Як нейкі ўсплеск
Над гладдзю бруднае вады,
Калі плаўнік у рыб буйны.
Маўляюць зрэдку, што на дно
Ляціць брыдота ўсё адно.
Ды што і рыб даўно няма.
Стаю. Мароз. Якраз зіма.
Глыбокі подых будзе зноў –
Кіруе розум і любоў.
Глядзім у вочы праз давер,
Свабодная краіна вер!
І мар! Жадай! І так рабі!
Стаю нагамі на Зямлі,
Абцасаў тут пакуль няма.
Ідэі – гэта вышыня.
Магчыма і павінна быць!!!
Мы можам, здолеем зрабіць!.
Я – НЕ КАБ СУПРАЦЬ!
Толькі – ЗА!
І плошча тут ўся мая…
Свидетельство о публикации №114040710518
Пастухов Никита 14.08.2014 21:09 Заявить о нарушении