Не пазнаю свой твар
Таму ў твой гляджу.
Няма на небе хмар
І не бываць дажджу,
Каб напаіць зямлю.
Мне гэта не стрываць,
Бо я яе люблю.
І буду паліваць
Крывёй уласнаю.
На жаль, я не празорца,
Каб весці вас да сонца,
Сказаць, што пераможам
Ці проста патрывожым
Ілжывую спакою –
Па мордзе ды нагою!
І гнаць яе ў плечы,
Увогуле, дарэчы!
Не пазнаю свой твар,
Таму ў твой гляджу.
Гляджу я ў абшар,
Але не варажу,
Што будзе там, далей,
Па-іншаму – ніяк.
Іду я да дзвярэй,
Ды не ідзе сваяк.
Я крок раблю шырэй.
Не пазнаю свой твар,
Таму ў твой гляджу.
Шукаю лемантар
І розум свой буджу.
Жадаем аднаго
І думаем наконт,
Таго, што не зяло
Табе народны фронт.
Свидетельство о публикации №114040710503