Наш шлях
Я не ведаю, што там чакае.
Але зараз хачу жыць сумленна,
І я веру, што так – недарэмна.
Не бывае прыгнёту над марай,
Нашай чыстай, нікім нечапанай.
Не атруцяць ваду той крыніцы
І не стопчуць у полі зарніцы.
Я хачу лепшай долі краіне
Неўлавімай і лёгкай, празрыстай…
Фанабэрлівыя эгаісты
Колькі год ужо ўюць з нас вяроўкі,
Падымаюць так здзіўлена броўкі,
Кажуць: “Што? Ды якія прымусы?”
А галоўны смяецца ў вусы:
“Я паслухаю тут, пачакаю,
Кожнаму з вас растрэл прызначаю.
У падвор’і, у цемры, уночы,
Назаўсёды заплюшчыце вочы.
І ніколі не знойдуць вас людзі –
У раку ды каменні на грудзі.”
Так ён думае, а ўслых не кажа.
Атрымалася перапрадажа,
І пазбылі камусьці ўсю годнасць,
І яна ўпала ў непрытомнасць.
І было гэта так непрыгожа,
Калі шчыра – то хто пераможа?
За плячыма ўжо раздарожжа.
І я ведаю – наш шлях няпросты.
Бо такі выбірае дарослы.
Свидетельство о публикации №114040710473