На вулицах чыста, маэстра

На вуліцах чыста,
І з тварам артыста
Кажу я : “Усё добра”.
У думках : “Вось кобра!
Паскуда і гніда
Яскравага віду”.
Тут хора, аркестра –
Пачніце, маэстра,
Без доўгай прамовы
(Не ведае мовы).
Патрэбная праца
Твая, і палацы
Ты спраўна будуеш,
Народ не турбуеш.
Ідзе ўсё, як мае.
Музыка іграе.

На вуліцах чыста
Для вока турыста.
Можа, тое сорам,
Што бралі нас зморам.
Было нам пагана,
І вусны з экрана,
І з радыё, прэсы,
Ўсёй занавесы
Казалі пра лісце,
А дзе тое выйсце –
Ні слова, і зранку
Зноў па абяцанку.
Нас клічуць на пляскі
І іншыя ласкі.
Ідзе ўсё, як мае.
Музыка іграе.

На вуліцах чыста.
Але ўжо каністра
Да верху – ільецца.
І хутка сарвецца
Загубны парадак.
Пагонім мы статак
Дзяржаўнага мэтра
Ў чыстае паветра
Са скураных крэслаў,
Ілгастваў узнёслых.
Ужо чуем смагу,
Але тую брагу,
Што прапанавалі,
Ніколі не бралі.
Годнасці хапае.
Будзе ўсё, як мае


Рецензии