Вочы-шкло

У яго вочы-шкло,
Ён не бачыць святло.
На далонях жа кроў
Маіх любых братоў.
Ён надзею ў нас краў,
Шмат чаго абяцаў.
Не, я добры слухач,
Але бачу, прабач
Ты за вочы мае,
Тое, што не дае
Мне глядзець абы-як
Як па твару кулак,
Як па сэрцу нажом
І па полю вужом
Прапаўзе той бандыт,
Возьме новы крэдыт…
Не хапае яму…
Скінемся на труну?
Дабраякасны цынк
Не шкадуем мы, дык
Згода?!
                Згода!
Загнанага народа.
Бо ліча, што ён бог.
Дзе абавязак, доўг
Крыху думаць аб нас?
Бо гонар – то не газ,
Гэта, хутчэй, зярно,
Але ўнутры яно.
Ізноў гандлююць ім
Пад спевы і пад гімн.
На продаж – чысціню,
Каханне, дабрыню.
“Сусед”на дапамогу нам.
Сядзець нам па кутам.
Бо хто той чалавек,
Што рады трываць здзек?
Не чуе мовы гук?
Дакладнейшы пацук!
Вы зразумелі, хто
Глядзіць праз вочы-шкло?
Мо дрэнна і дарма
Кажу ўсё гэта, так?!
               


Рецензии