Мой ты сябра

Мой ты сябра,
давай пагамонім!
Вельмі добра
гады свае гонім..

У пагоні дзён…
Мы
Сябра, сябра…
Абміналі віры –
козыр карта?
А на мапе было
значна болей,
чым мы зналі аб тым…
Пагамонім?

Добры сябра!
Я рады, што бачу
Твае вочы…
Зусім я не плачу.

Сонца ўзімку
Бывае такое…
Такое прамое…
жыццём налітое…

Сонца ўзімку
(Ты згодны?)
Бывае…
Як па дзіву!
Усё раскрывае!!!


Рецензии