***

Пад белым снегам зямля стыне,
І мне халодна, як той каліне,
Трымчу на ветры, ад слёз трымаюсь,
Дзе тое лета, калі спаткалісь?
Дзе месяц цёплы, ды лёгкі ветрык?
Дзе пах салодкі мядовых кветак?
Сышло ўсё тое, як з поля росы,
Хаваю далей залатыя косы,
Ад ветра, сцюжы хаваю рукі,
На сэрцы боль – мае пакуты.


Рецензии