Снег
Усё нібы спіць, усе зкамянела,
Хочацца сонца, цяпла і раздолля,
Толькі вось снег замятае падолле.
Ціха ступаю, па снезе плятуся,
Гэта ўсё роўна быць раненай птушкай,
Доўгія ночы, разбуджаны ранак,
Цёплага лета сівы развітанак.
Рукі твае не стрымалась – цалую.
Цяпло іх да сэрца свайго я гартую,
У вочы твае, глядзела б бясконца,
Усё толькі снег замятае ваконца…
Свидетельство о публикации №114040609080
