Лёс

Куды закіне мяне лёс,
Дагэтуль – невядома,
І гора-радасці прынёс,
Аж пачалася стома.

Працуй-журбуй усё жыццё,
Навошта – невядома,
Такое гэта адкрыццё,
Як пагарэлая салома.

Лёс чалавека, як агонь,
То тлее, то пылае,
Каханне ёсць заўжды ў ём,
Якое акрыляе.

Дзе ходзіць ён, калі вярнецца,
Ідзе з табою наўздагон,
І нават не ўсміхнецца,
Завецца лёс, як той палын,
Што просіць свету,
На ўзгорку шэрым і крутым.

Мо збераже мяне ад бед,
Вячоркам ціхім і звычайным,
Калі ж знайдзе мяне мой лёс,
У крыку птушак, развітальным…

 


Рецензии