Кнiзе

Яна кранае душы матывы,
Яна глыбока дае ўздыхнуць,
У ёй слова вечнага сіла,
Што паэты натхненнем завуць.

У ёй скарбы падзей і народаў,
Як гісторыі след,
Як хроніка бед,
Як жывых старонак свет.

Ты надзею дасі калі трэба,
Ты навучыш як правільна жыць,
У табе ёсць заўсёды патрэба,
Як патрэба кагосьці любіць.

Ты гамоніш на мове Купалы,
І з вякамі вядзеш дыялог,
Цябе ганьбілі, здзеквалісь, рвалі,
Але знішчыць ніхто і не змог.

Кніга – неўміручае слова,
Што як гоман зялёных дубоў,
Мне з дзяцінства да болі знаёма,
Да яе незямная любоў.

Будзь заўсёды ты разам
Са мною,
Як агонь, што пылае ўнутры,
І пакуль па зямлі людзі ходзяць,
Будзеш побач крочыць і ТЫ!


Рецензии