Чалавечнасць

Па жыццёвай дарозе ідзём мы,
І не зробім ні кроку назад,
Усе мы “людзі”, але “наколькі”?
Вось і ўсё, што розніць нас.

Ты працягнеш руку дапамогі?
Ці апусціш саромліва вочы?
Ты не спіш, калі сябру не спіцца?
Ты сядзіш ля яго да паўночы?

Ці ты скажаш: “Я вельмі заняты,
і табе памагчы няма часу”,
А сам будзеш сядзець на канапе,
І павольна піць гарбату.

Дык наколькі ты чалавечны?
Паглядзі на сябе ў люстэрка,
Пакуль вытрымаць змогуць вочы,
Гэты позірк і гэты крык сэрца.


Рецензии