Дарэмна чакаю

Дарэмна чакаю - ты далёка,
Колькі сноў з табою прысніла,
Блукаю ў каляровых аблоках.
Чытаю вершы пра каханне і мару ўбачыць,
У думках, адзін толькі ты,
А словы, нічога не значаць.

І кожны сустрэчны, табой больш не будзе,
Час пройдзе і сэрца ўсё пазабудзе,
Не ўспомню як звалі, як рукі дрыжалі,
Як быў вельмі значным, жаданнем нябачным,
Як зоркі свяцілі, а месяц смяяўся,
Калі назаўжды ты са мной развітаўся…


Рецензии
душэўная лірыка.
спадабалася.
з павагай Віктар

Виктор Гасюль   06.04.2014 18:22     Заявить о нарушении
Дзякуй, гэта ўсё ад душы ідзе.

Татьяна Леоненко   06.04.2014 18:28   Заявить о нарушении
веру.
з шчырым сэрцам

Виктор Гасюль   06.04.2014 18:30   Заявить о нарушении
А як жа, не без гэтага.

Татьяна Леоненко   06.04.2014 18:47   Заявить о нарушении