Шэрасць
Былое і жаданні.
Я бачыла світанне,
Я бачыла яго…
Інакш плывуць аблокі…
Надалей робяць крокі
За гарызонт і мора –
Патрэбная прастора,
Нябачна ей канца.
Я закідаю тросы,
Цягну гэты бялёсы –
Ланцуг надзей і мар
Што ёсць?! Які там план?!
Тут ёсць ліміт
Кахання, надзеі
І жадання?
Нашто жыццё
Вам далі..?
Не для таго, каб далі
Бясконца разглядаць.
З вачэй тваіх – сышло…
Яно залегла ў сэрцы,
Не бачна на паперцы.
Я бачыла яго…
Інакш плывуць аблокі…
Нябёс позірк далёкі
Наскрозь блакіт пранзае,
Знаходзіць і губляе.
Цалую твае вусны,
Сваю не чую душу…
І што зрабіць я мушу?
Цягнік, прыпынкі, ранкі
Падман і абяцанкі?
Тут ёсць ліміт
Дыхання, павагі
І чакання?
Нашто жыццё
Нам далі..?
Каб ведалі, што далі
Без сонца не відаць.
Свидетельство о публикации №114040605405
дзякую за мелодыку слоў і за верш.
з чыстым сэрцам Віктар
Виктор Гасюль 06.04.2014 19:02 Заявить о нарушении