Перакладзi мяне...

Перакладзі
мяне.

Перавядзі
душу маю на свой высокі бераг
праз слоў масткі
па кладачках даверу
па-над імглой забыўнасці-ракі.

Перакладзі
мяне.

Агонь звядзі –
і асвяці – па праву дабрадзея –
маю любоў
і ўскінь мае надзеі
у сінь нябёс – як белых галубоў.

Перакладзі
мяне.

Не абыйдзі
касцёр пачуццяў, думак, летуценняў.
Падкінь шчапы,
раздзьмі сваім натхненнем,
дадаўшы іскру таленту твайго.

Перакладзі
мяне.
 
Ды не судзі
за вугалькі – мой скарб пасляжыццёвы.
Скажы: "Амін!"
і дай нябожы слова:
что зберажэш хоць жменьку –
на ўспамін.


6.04.2014






 


Рецензии
Сур'ёзна? Ах, вось дык я трапіла, усміхаюся. Ажно настрой з'явіўся.
Добра, пераклад будзе.
Але, лепей вам не чытаць.

Ольга Маро   06.05.2017 00:09     Заявить о нарушении
Дзякую! Буду чакаць.))

Лаззаро   06.05.2017 19:16   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.