Росы

Хавалі свой смутак у росы,
І кроплям малым абяцалі,
Што некалі нехта босы,
Iх ператворыць у хвалі...
Мора блакiтнага крылы
Маюць так многа прасторы !
Добра дзялiць зь iмi волю!
Добра пакутваць ад болю!
Помнiць напевы дубровы,
Толькi i iх ужо на дровы
«Босыя» людзi прадалi...
Росы, што вам абяцалi?
Нельга заужды быць аблокам,
Бачным адно – у тумане,
Што усё далей крок за крокам,
Вязьне глыбей у падмане!

Блакiтныя крылы –
О, мора!
Буслiныя крылы –
Прастора…
Радзiмы маёй сiнявокай.
Чырвонае зарыва
Неба,
З-пад ног вырываецца
Глеба…
Ды толькi куды ад нас
Дзецца?
У недрах Зямлi балiць
Сэрца …


А росы цяжкiя, цяжкiя.
Магiльныя плiты лiтыя,
Якiх мы таксама не варты,
Калi пусцяць кулi iмгненна.
А што у жыццi недарэмна?
Каму дань жыцця майго пойдзе..?
З рук смeцце нiколi не сойдзе.


Рецензии