Скрозь асеннi ажур

Ледзь увесну ажывае зямля,
ўваскрасае і душа – і жыве! –
ў захапленні ад карункаў галля –
філіграні у нябёс сіняве.

Ад шаптання завушніц-катышкоў
у завітых ветрам косках бяроз,
ад разборак навасёлаў-гракоў
за кватэры ў сакавіцкі мароз.

Ад паветры, што пяе, бы крышталь,
пад рулады ручаёў і крыніц,
ад маланак, што асвечваюць даль
пад літаўры і там-там навальніц.

Надзіўлюся на вясны прыгажосць,
расчыню вятрам і сонцу акно –
і адчую мілату: "Шчасце ёсць!",
і празрэю: "Сапраўды! Вось яно!"

Вось яно – пад першым ліпкім лісцём!
Удыхну яго і зноў затужу:
Божа мілы, ці дазволіць жыццё
мне зірнуць і скрозь асенні ажур?

2.04.2013


Рецензии
чароуна гучыць, Лаззара.

Варужка Яешня-Тутошня   04.01.2015 08:39     Заявить о нарушении
Дзякую, Варужачка!)))))

Лаззаро   04.01.2015 21:27   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.