Гады прайдуць

Гады прайдуць, і ўсё ў жыцці былое
Цяплом таемным у душу западзе.
Імкнуся з тым і думкі супакою
І буду вольна ў мінулае глядзець.

Што зараз адчувае маё сэрца,
Вам словамі не здолю перадаць.
Са мной мінулае застанецца да смерці
І будзе рэхам праз гады гучаць.


Рецензии