Паводле прароцтва

                Паводле прароцтва
                (Акратэлеверш фігурны)
А рр-ааптам трэсне зямная вось: у дзве тысячы дваццаць шостыМ
Раптам, — скруцяцца скруткам нябёсы, планеты і высозныя зорЫ
АД-нойчы ўпадуць на пакосы, як космаса росы на травы, і потыМ
Проста — выбухне свет, — разляціцца зямелька на друз і асколкІ
Толькі — дзесьці ў сусвеце сіратлівыя душы вандроўных зямляН
Аб’яднаюцца сілай Любові, сальюцца маленечкім сонцам, — і ўсЁ
М ы, нібыта камета, ў бясконцым бязмежжы прастораў праззяеМ
                святЛ-ОМ
                О
                Г
                А
                C не,
                СВЯТ ЛОГАС, не?
                Святло гасне!
                Святло гасне…..
                (з кнігі «Зорныя ноты»)


Рецензии
Цікавая форма падачы. Мне вельмі спадабалася!!!

Вершы   17.04.2014 12:59     Заявить о нарушении
Дзякуй, форма сапраўды рэдка, і не ад паэтычнай выпендрожы, - ад неабходнасці спазнання сябе і Сусвету.

Анатоль Кудласевич   11.05.2014 23:42   Заявить о нарушении