Святло Слова

Святло Слова
Да Ісціны трэба ісці! Дайсці да ісціны патрэбна, хаця б
да той, што з веку ў век жыве па словах, і, склаўшы сэнсам іх,
нібы прыступачкі, ісці далей і падымацца да святла.
Слова — ісціна ЖЫВАЯ.
Адчуць пачуцці словаў і слову ў душу заглянуць, нібыта
ў вочы любае жанчыны...
Углядвацца ў слова, нібыта ў люстэрка, услухвацца ў
Слова, нібыта сусвету сімфонію слухаць, ісці па словах, нібы па
лесвіцы Якава ў Неба — і апынуцца аднойчы там, дзе думка,
дзеянне і воля спляліся вогненнай стралой, дзе ёсць АДНА
ІСЦІНА, якая была калісьці Словам, Плоццю і Хрыстом.
ІСЦІ НА слова — ісціна душы. Дайсці да сутнасці,
закладзенай у словах, каб нарэшце ўбачыць і Свой Шлях. І як
бы потым словы сам не перасоўваў — а ўсё адно будуецца
аснова, дакладней адбудоўваецца сэнсу першапачатковаму,
існуючаму ў Слове ад пачатку.
Слова — Ісціна! Слова — Логас! Слова — Бог!
Добра, як няма сумнення ў гэтым. А што калі
ўзнікаюць? Калі спакушаемся існасцю Слова і ўсяго, што
стаіць за Словам? І так гаворым: "Свят Логас ці не?" СВЯТ
ЛОГАС — не? — і думаем яго і паўтараем, пытанне горшае з
усіх... Таго не ведаем,не знаем, што слова застаецца
непарушным, слухаць трэба, пра што крычыцца да нас сутва:
"Свят Логас, не?" — Святло Гасне... І цемрадзь прыступае.
Як толькі ты засумняваўся — адразу менне святла.
Як толькі ты ў сябе спытаўся: "Свят Логас, не?" — то тут жа ўжо
глыбінным сэнсам крычацца словы да цябе (яны ж Жывыя!), —
святло тваё ўжо гасне...
Адумайся, што робіш ты?
У спрадвечнай існасці словаў — гаспадарыць сэнс
святла, выблісквае яго соль.
СВЯТЛО ГАСПАДАРЫЦЬ!
Калі паверыш гэтаму — то пойдзеш далей, дзе валадарыць Адвечнае.
Святло гаспадарыць — СВЯТ ЛОГАС ПАДАРЫЦЬ... Падарыць табе вечнасць!
Няхай ніколі ў душах не гасне святло Слова!
                (з кнігі “Зорныя ноты”)


Рецензии