Сатана

        Сатана
Раскажу небыліцу я,
Як прысніўся мне сатана.

Мне прысніўся жахлівы сон:
Сатана сеў на дольны трон.

Ваша справа – не верыць мне,
Пакланіцца яму, Сатане.

Бо цяпер не магу маўчаць,
Колькі можна было чакаць?

Ускрываецца зноў пячаць:
Кожны выбярэ долю сам,
Заўтра выбары
БеларУсам.

Людзі, слухайце, што скажу:
Ёсць прароцтвы, я не хлушу,
Не паверыце сёння мне –
Рогі вернеце сатане.

А як вырастуць рогі зноў,
То наяве тады, без сноў
Зыркне іншы, шкляны выскал…
Праўду, скажаце, я казаў.

Хто такі я, каб верыць мне?
Што ж, — паверце тады сатане…

Яго бачыце кожны дзень
Вы па “целіку”:
дзе ні дзе
Яго можна яшчэ сустрэць
Нават проста сярод людзей,
Ды з аховаю.

Накарміў ён ужо народ,
Толькі выйдзе наадварот —
Адрыгнецца нам
Змова з моваю!

— Ты нам пальцам яго пакажы,
Будзем ведаць тады, як жыць
Побач з д’ябалам.
Падмануў, дык няхай дрыжыць,
Жаба жабаю!

— Пальцам, кажаце, паказаць?
Паказаць, ды яшчэ расказаць —
Даць папробаваць?

Добра. Слухайце…
Перад вамі стаіць паэт,
Перад вамі яго партрэт.

Сатана — гэта людзі я,
Толькі розніца ёсць адна:
Ён — на золаце пасядзеў,
А я — ў холадзе пасівеў;
Ён бастард, а я проста бард;
Ён вялікі, а я — малы…
Гэта выклік да сатаны.
Я не ведаю, як тут быць
Мо падкажаце, што рабіць?
Ну навошта мне Божы дар?
Як дзве кроплі падобны твар?
Слухай, Госпадзе!
Слухай, Русь!
Ёсць прароцтвы на Беларусь.

Караткевіч даўно пісаў,
Бог спускаўся і ўваскрасаў
У Гародні.
Мілінкевіч цяпер адтуль
Пад магчымая свісты куль —
На уладу
Смела рушыў ЗА БЕЛАРУСЬ!
Слухай, Госпадзе!
Слухай, Русь!
На бой з д’яблам.

Ну, навошта мне Божы дар:
Як дзве кроплі падобны твар
Лукашэнкаў?

Ён — бастард, а я — проста бард
Кудласевіч.

Я даўно яго правяраў,
Ўсё цярпеў я, і ўсё чакаў:
“Мо памылка?”
Я семнаццаць прайшоў Галгоф,
Людзі, мілыя, я не Бог —
Проста хлопец.
Дык чаму тады трэцці раз
Перакручваецца Парнас
На Галгофу?

Не бастард я, а проста бард —
Кудласевіч.
І навошта мне Божы дар,
Як дзве кроплі падобны твар
Лукашэнкаў?

Я цяпер на сваю бяду
Адпусціў сабе бараду.
Смех зноў чуецца тут і там:
“Ты падобны стаў да Хрыста
Не распятага”.

Вось, дзьве тысячы шосты год,
І навошта мне мой народ
Церпялівы?

Вось вясна на парог ідзе
Адчуваю, што быць бядзе!
Малпа Бога!
Гэты дадзены “бацькаў” твар
І навошта мне Божы Дар —
Глохнуць людзі.

Шэсць гадоў я запар маўчаў,
Яшчэ Пушкін калісьць сказаў —
Цар ад Бога.

Не прайшло і двухсот гадоў,
Перакручваецца наноў:
Цар — нічога…

Колькі зсечана з плеч галоў!?
Помста вечная за жыдоў:
Твар у пекле.
Ёсць пад сонейкам
вёска Бобр*
Вы ж паклоніцеся:
“Ён добры…”
Мо аслеплі?!!

* Вёска "Бобр" — Крупскі раён, Мінская вобласць. Аляксандр Пушкін, вядомы беларускі мастак распісваў Храм у сваёй роднай вёсцы Бобр, грошай за работу не ўзяў. А заместа ганарару папрасіў у мясцовага бацюшкі дазвол намаляваць сцэну Страшнага суда. Святар, нічога не падазраючы, пагадзіўся… Цяпер паглядзець на Страшны суд версіі Пушкіна прыязджаюць нават з Амерыкі. А справа ў тым, што замест кананічных герояў Святога пісання Алесь размясціў у пекле нестандартную кампазіцыю: узначальвае яе прэзыдэнт, які і зараз жыве і кіруе дзяржавай, і экзаршы Мітрапаліт усяе Беларусі Філарэт. Акрамя іх, па меркаванню Пушкіна, гарантавана пападуць у пекла “стукачы”, амонаўцы, што ваююць дубінкамі супраць свайго народу… Скляпенне Царквы упрыгожвае вобраз Хрыста, які трымае у руках разгорнутае Дабравесце. Старонкі вечнай кнігі пустыя… Але зусім не па прычыне ляноты іконапіца. Проста Аляксандр Пушкін перакананы, што ў царкве, збудаванай для беларускіх прыхажан у беларускім сяле Бобр, Гасподзь наш Ісус Хрыстос павінен размаўляць са сваёй пастваю на яе роднай, беларускай мове, якая і была дадзена беларскаму народу Богам. Тройчы звяртаўся мастак да мітрапаліта Філарэта з просьбаю блаславіць напісанне “Ойча Наш” і словаў з Евангелля ад Мацвея на Богам дадзенай нам мове ў зацверджаным кананічным перакладзе, але адказа так і не атрымаў… Больш таго, храм збудаваны яшчэ ў 1995 годзе да гэтага часу не асвечаны. (Матэрыял узяты з кнігі Веранікі Чаркасавай “Чырвоным па беламу” — журналісткі БДГ, зверскі забітай невядомымі ў сваёй кватэры ў 2004 г.
А я ж ведаў гэтую журналістку, інтэрв’ю брала, калі выйшла “Анталогія беларускай эптафіі”). Да гэтага імені можна дадаць яшчэ прозвішчы: Карпенка, Захаранка, Красоўскі, Завадскі… Але гэта ўжо палітыка… Брудная справа? Я так не думаю: поскудзь трэба душыць сумленнем. Гасподзь ЁСЦЬ!!!


Тут мой подпіс:
(Галубок)
(маланка)
17 сакавіка, пятніца 2006 г., рэдакцыя 2017 г.


Рецензии