Майстэрня

Грукоча ў дзверы спраўны май,
Кветкавым водарам пільнуе,
У зімовай памяці сумуе
Яшчэ не адагрэты край.

Толькі прачнецца яркі прамень
І пэнзаль у фарбу абмакне
І кожну сцежку ды камень
У цяпло і сонца апране!

Смуга пад столлю ужо чакае,
Калі прыдзе за ней святло,
І ўсмешкай шчыра абдымае –
Спатканне з летам надышло!

Сябруе зноў прыродны майстар
І з неба сінім акіянам,
Вільготным покрывам-туманам,
Што новы вобраз раз за разам.

І з цемрай ночы – чорнай, тайнай…
З крыламі матылька-бліскучкі,
Затокай возера крыштальнай,
Ігліцай пахкай – хвоі ўнучкай…

Чакае сонца часа поўдня,
Каб жар салодкі зноў разліўся,
Да цені дахавай скаціўся,
Каб адагрэлася зямля.

Калі б такія лёсу змены
За годам год ураджай складалі,
Дабра бы толькі ўсім жадалі
І шчасцем поўніць хаты сцены!

http://www.zhogol.lepshy.by/e/88771-maysternya


Рецензии