***
Ты слухаеш у хаце цішыню-
нязменную суседку адзіноты.
абедзьвух ты баішся,бы агню,
з абедзвюма звыкаешся употай.
Пераглядаеш здымки дауніны
и пісьмы перачытваеш нанова.
І заліваеш горкими слязьми
яго партрэт,ім писанае слова.
Кали няусцерп бывае цішыня
каб адыйсци ад цяжкага адчаю,
лягчэй каб перажыць пакуты дня,
ты радыёпрыёмнік уключаеш.
Тады,здаецца,дома не адна.
Палёгку адчуваеш і падтрымкую
і ажывае уся твая радня,
дагэтуль нерухомая на здымку.
Калі ж адыйдзе твой самападман,
не будзегрэць душу,як ніву грэе
густы и цёплы ранішни туман,
тады жывое фота камянее.
І усё. Зноу для цябе пакуты дня,
ды тое,з чым звыкаешся дауно ты.
Адданая табе зноў цішыня,
Адданая да болю адзінота.
Свидетельство о публикации №114032800609