Чаму так хваляць салауя?

 Чаму так хваляць салаўя?
 Ну перасвісты, пераборы,
 ну дробных трэляў матылькі
 ў сафітах поўні веснавой...
 А ці не ведаюць, што я –
 салістка знатная, не горай,
 але мне проста не з рукі,
 рэкламаваць сябе самой?

 Мае рулады не цішэй
 і не асклепкам па жалезе.
 Чаму ж слухач заўжды ад іх
 збягае прэч? А мо яны
 у салаўінае клішэ
 сваёй прачуласцю не лезуць?
 Альбо так жарсцю рэжуць слых,
 што вушы прагнуць цішыні?

 Ну я не ведаю... Але
 не перастану распявацца
 і на світанні з салаўём
 дуэтам сонейка гукаць.
 Хоць з нас дваіх я – цікавей –
 так мне гавораць дамачадцы.
 Вось нашчырую на альбом –
 і стану першай зоркай ззяць.



 :-)))))))))))))))))


Рецензии
Як заўсёды, трапна.
Так мне й трэба.
Подпіс: Варона.
Дзякуй! Дзякуй за настрой!!!

Ольга Маро   09.03.2016 23:19     Заявить о нарушении
Толькі не прымайце на сябе, калм ласка...))))
Гэта агульназбіральны вобраз, магчыма, нават, аўтабіяграфічны.))

Лаззаро   11.03.2016 19:50   Заявить о нарушении
Ведаеце што? Хопіць ужо бясконца прасіць ва ўсіх прабачэння.
Гэта ваша тыповая рыса.
Як крытык крытыку.
Без ценя ўсмешкі.

Ольга Маро   11.03.2016 20:33   Заявить о нарушении
Дзякую, Волечка!

Лаззаро   12.03.2016 22:51   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.