У даль, за небакрай...

Калі, распятая бядой,
душа слязьмі прасоліцца
і, растапіўшы льды-глыжы,
раскаецца ў грахах,
маліся, каб знайшоўся той,
хто за цябе памоліцца
і дапаможа перажыць
пясчаных замкаў крах.

Схапіся ў скрусе і жальбе
з уласнымі  хімерамі,
прасі як хлеба і вады,
каб Бог аслабаніў
і каб пашчасціла табе
на брацтва моцных вераю,
чые самкнёныя шчыты –
цвярдыні-камяні.

І зноў паверыш у жыццё,
і здзівіш перамогамі,
і  сам падзівішся, калі
ў сабе адкрыеш рай
і скінеш ветхае асцё –
і новымі дарогамі
нанова пойдзеш па зямлі…
у даль –
за небакрай…

25.03.2014


Рецензии
Гэта не проста цудоўны верш, а дапаможнік у горкую хвіліну ...
Мала сказаць "Дзякуй" за Вашыя Творы, трэба карыстацца імі кожны дзень, як я карыстаюся.
З павагай да Вас і Вашай творчасці, Ірына.

Ирина Жизневская   26.06.2014 00:47     Заявить о нарушении
Калі чэсна, гэты верш уваходзіць у пяцёрку самых дарагіх для мяне.

Лаззаро   26.06.2014 01:10   Заявить о нарушении
Дзякую, Ірына!

Але не будзем перабольшваць. :-))))))))

Лаззаро   26.06.2014 01:11   Заявить о нарушении
Вось і ў мяне ён на першым месце. Калі я адчуваю, што стамілася не адчуваць крылы, я паўтараю апошнія радкі гэтага твора.
Дзякуй.

Ирина Жизневская   26.06.2014 01:56   Заявить о нарушении
Вечное стихотворение... Как же я его люблю!..

Ирина Жизневская   19.05.2019 01:07   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.