Грозову Владимиру Всеволодовичу

Экспромт.
Уладзіміру Ўсеваладавічу Грозаву
ў дзень нараджэння.

Год шасцідзесяты,
Сакавік дваццатага.
Маці нарадзіла
І на свет пусціла:
“Ты расці, сыночак,
Нібы той дубочак,
Будзь ва ўсім удалым,
Можа генералам,
Ці якім мінстрам
Ты калісьці станеш,
Калі душу чыстай
Зберажэш, схаваеш, —
То да зор дастанеш” —
Так спявала Маці
Песню калыханку
І ў вачах дзіцяці
Сонечна, як ранкам.

Тут не скажаш прозай,
Уладзімір Грозаў
Чалавек сур’ёзны,
Пра духоўнасць дбае
І на Русь Святую
Кнігі выпускае:
“Вы ляціце, кнігі,
Нібы тыя птушкі,
Ад ракі Нямігі,
Ад Палескіх пушчаў,
Абуджайце душы
Ад грахоўнай спячкі
Уздымайце сэрцы
Да Любові Божай,
Можа і не складна,
Ды за тое гожа” —
Думае канкрэтна
Выдавец-дырэктар.

20.03. 2014 г.
Анатоль Кудласевіч.


Рецензии