Танец кахання
Драпежная ў цемры твая хада,
вачэй першабытны зман,
а я iду па тваiх слядах,
і сiлы збочыць няма.
А потым чужы, выпадковы пакой
імгненна нас праглыне,
і змеi рук тваiх страсной тугой
напоўняць ізноў мяне.
Гарачыя вусны нектар сваiх чар
ўвальюць жывою вадой,
і я не пазнаю твой дзiўны твар,
а ты не пазнаеш мой...
Мы быццам у масках, белых як снег
заспеты ля Дрэва Пазнання.
вялiзнымi ценямi, што на сцяне,
танцуем спрадвечны танец!
Ў далёкi туман — за мiльёны год
нас кiне iмклiвая хваля!
і можа там — сярод роўных iстот
сустрэнемся на карнавале.
Растане мiжволi ў чужым катуху
прыцiшаны прывiд казкi...
А мы з табою на Выспе Граху
здымаем нарэшце маскi...
Свидетельство о публикации №114032208264