Балада пра мост

Стары мост быў раней малады -
Ён праводзіў людзей над вадою.
На тым мосце стаяў ля вады
Бацька з мамай маёй маладою.

Мост не проста злучаў берагі -
Ён яднаў дзьве палескія вёскі.
З ім не ведалі людзі тугі -
Тут імчалі машыны, павозкі...

А аднойчы той мост цераз Лань
Узарвалі пад час крыгаходу.
Паімчала вада цераз край -
Засланілі ёй крыгі свабоду.

Быў у Лані той нораў такі,
Што яна падтапляла тры вёскі.
Абыходзілі рэчку ваўкі.
Асвятлялі іх сцежкі бярозкі.

Было рыбы ў рацэ - не злічыць!
Мянтузоў мы рукамі лавілі.
Што ні вечар - патэльня скварчыць -
Пахла вёска той рыбай на мілі.

Адабралі свабоду ў ракі.
Асушылі Грычыну балоты.
Паламалі той рэчцы бакі -
Земснарадам парушылі воды.

Анямела ад страху рака -
Плывуном зацягнула старанні
Тых, хто шлях пад лінейку праклаў,
Берагі яе думак параніў.

Толькі ў памяці - мост над ракой,
Ды ля хатаў драўляныя лодкі...
Мчыць па мосце заснежаны конь,
А на санях смяюцца малодкі.

22.03.2014


Рецензии