Любоу i каханне санет

беларуская мова

Любоў і каханне, як дар найвышэйшы,
Ці гэта манета, адплата Багам?
І мы ўсё кудысь слушным статкам бягом
Да самай адметнай, здаецца нам, нішы.

Хай лепей каханне, чым страхі і войны.
Хай лепей любоў, чымсці зайздрасць і плач…
Скідайце нікчэмныя нечысці з плеч!
Адмыйце ад іх свае рукі і троны!

Я ведаю, святам бывае каханне
І змеем атрутным бывае яно.
Нячысцікам нейкім нібыта насланне.

Камусці, як путы, каму, як вянок…
Каханне бывае ўзнясе да вышынь
З якіх Бог Адзіны над Светам вяршыў.

           14.02.2014г 22.30

http://www.stihi.ru/2014/04/22/446  пераклад на рускую мову


Рецензии
дзякуй вам! рады спаткаць!жыве беларусь!

Владимир Гайдук   17.04.2016 11:46     Заявить о нарушении
На это произведение написано 10 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.