Мая Айчына!

На крылах белых праляціць над прастораю бусел,
абыйме ён імі з любоўю шырокі прастор,
неймаверна цудоўна,брацце, што нарадзілася я ў Беларусі,
і не хвалюе ніколькі адсутнасць велізарных гор.
Бо сэрца Радзімы напоўнена болем,
спрадвечнай тягучай гісторыяй краю,
і ў кожнай хвіліне свае таямніцы прыходу да волі,
і кожны каменьчык прачуў на сабе хвалю жалю.
А ўсё пачыналася вельмі далёка,
сто тысяч гадоў аж далечы прайшло,
калі толькі ступіла на зямлю нага чалавека,
і сонца над галовамі ўзышло.
А першы ўспамін пра зямлю палачанскую
862 годам адбіўся ў пісьмовых крыніцах,
і можна смела нам ганарыцца
гісторыяй першай краіны сталіцы.
А далеч былі ВКЛ і Рэч Паспалітая,
Рассійска Імперыя – доўгі ж той шлях,
грамадзянска вайна на плечы так тяжка пралітая:
праломлены з крахам дзяржаўнасці дах.
БНР,БССР, польская акупацыя,
і калектывізацыі жорсткі напор,
адкуль жа,брацце, сілам ўзяцца,
калі суровы лёс супраць усіх, абы ў дакор!?
А потым вайна, божа, як жа балюча,
гаварыць пра крывавую бойню спрадвеку,
ваявалі,жыцця не шкадуя,але ў памяці ўсё неўміруча,
усё аддалі, каб дыхалася вольна цяпер чалавеку!
Нізкі ў ногі паклон і сапраўднае чыстае Дзякуй,
кожнай клетачкай сэрдца пранікнем павагай да тых,
хто ратаваў нашы вочы ад ваеннага,страшнага,горкага ліку,
бо яны ж не людзі, яны мабыць з роду святых!
Потым цяжка было, бо народ не шкадуючы сілы,
працаваў абы вол, паднімаючы  нашу краіну з нуля,
затым неяк гады перабудоўкі ўсе перажылі,
выйшлі з СССР і паплыла ў адкрыты прастор наша хваля!
Вось цяпер мы свабодная, чыстая нацыя,
сувярэнны, свяшчэнны і моцны народ,
і нішто не пашкодзіла нашаму гербу славіцца
ў блакітным небе, хвалюючы птушкі вольнай бяскрайні палёт!
Нашы сэрцы адкрытыя, нашы вочы бліскучыя,
наша неба свабоднае, нашы дзеці вясёлыя і пытлівыя,
усё змаглі і аддалі мы потам і кроўю,гадамі калючымі,
каб змагла радзімая наша зямля называцца шчасліваю!
Па напрамку ў светлую будучыню пад ветразямі
мы плывём не шкадуючы сілы: у кішэнях, дзякуй, не пуста,
бо змагаўся народ за нашае  мірнае жыццё гадамі,
і нікому не зладзіцца з адданым сэрцам беларуса!
Усё было і ўсё будзе – гэты лёс  такі спрадвеку,
але спачуўшы многа,будзе біцца сэрца ,
не пакладаўшы рук змагацца за статуты чалавека,
і ў светлы напрамак адкрыты ўсе нашы хатнія дзверцы!
А на крылах магутных ляціць над прастораю бусел,
абыймае  ён імі з любоўю шырокі прастор,
і да болю ў грудзіне я ганаруся,брацце, што нарадзілася ў Беларусі,
і не хвалюе ніколькі адсутнасць велізарных гор.


Рецензии
Патриотично. А Ваша "Айчына" - это, случайно, не Телеханы?

Наталья Бартош   14.11.2014 02:22     Заявить о нарушении
Спасибо. Случайно Телеханы!

Вишневская Ирина Александровна   16.11.2014 03:43   Заявить о нарушении
В таком случае, огромный привет Вашему папе. Это мой одноклассник. Он меня знает, как Юркевич.

Наталья Бартош   16.11.2014 13:10   Заявить о нарушении
Обязательно передам, благодарю Вас!

Вишневская Ирина Александровна   16.11.2014 15:14   Заявить о нарушении