Буслы прыляцелi!!!

................У Гомелі затрымалі 31-гадовага злодзея з бюстгалтарами (http://nn.by/?c=ar&i=124745)

Дзень весні. Буслы прыляцелі.
 Збянтэжылі гэтым людзей:
 У Гомелі нейкі Ямеля
 бюстгалтары з крамы крадзе.

Схапіў – і у дзверы, нахабнік,
 нібыта за ўсё заплаціў.
 Нашто яму гэтулькі? Бабнік?
 Ці мае сур’ёзны матыў?

Для жонкі? Каханкі? Суседкі?
 Сяброўкі? Калегі? Сястры?
 Скраў бюсцікі – ўгледзелі сведкі –
 чатыры! – не два і не тры!

А справа тлумачыцца гэтак:
 нябозе (наўмысна, дальбог!)
 чатыры дзіцячых пакета
 прынеслі буслы на парог.

А ён – пэўна, той яшчэ гіцаль –
 каб збегчы ад матак-нявест,
 дарамі рашыў адкупіцца –
 за імі ў магАзін і ўлез.


Рецензии
Гумар добры - сэрца суцяшэнне. Жыве ў вас і боль і радасць, нябеснае чаргуецца з зямным, поглядам вашым бачыць жыццё-асалода, таму што вы прасейваеце усё праз сіта дабра...

Наталия Нездешняя   10.12.2019 13:20     Заявить о нарушении
Цяпер вось i сорамна за такую пісаніну...((

Лаззаро   13.12.2019 12:54   Заявить о нарушении
Вы тут нiкога не пакрыўдзілi

Наталия Нездешняя   13.12.2019 23:51   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.