ВАМ
Знікаюць, бы знічкі ў палёце высокім.
Няма іх… Ды толькі яскравая памяць
Імёнамі сноў расхінае аблокі.
Мне творчым палётам заўжды захапляцца,
Быць сведкам падзей у прызначаным часе.
Мне твары сяброў маіх страчаных сняцца, -
Квіткі на канцэрт іх раскуплены ў касе.
Яны не жылі, а жыццю ўсіх вучылі,
Бо вера такая закладзена ў нас:
Калі ты паэт, дык жыві для Айчыны,
Навошта губляць у палёце свой час?
Няма больш кастра. На зямлі – срэбны прысак
Сівым курганом працінае дарогі.
І неба начное застыгла ад рысак
Тых знічак, што грэлі сябрам маім ногі.
Свидетельство о публикации №114031305197