Разв тальны блюз

РАЗВІТАЛЬНЫ БЛЮЗ
               
Растваруся ў імклівай вуліцы…
Каб не стрэць Вас -- Бога малю!
Вы мяне ўжо не палюбіце,
ды і я Вас не палюблю!

Ў нас нічога  болей не зладзіцца,
і жыццё праляціць наўзбоч,
не асвеціцца Вамі раніца,
не сагрэецца Вамі ноч.

Больш ніколі ка мне не прытуліцца
Ваша цела з душой збалелай,
мая даўняя мара не збудзецца --
дакрануцца з Вамі  да  неба. 

Не дала нам доля-разумніца
станчыць і развітальны блюз,
Вы мяне ўжо не палюбіце
Ды і я Вас не палюблю! 


Рецензии