***

Зімовая фея
Падняла завею,
Сняжком ўвесь засыпала свет.
Каб раніцай яснаю
Усё заіскрылася,
Дыяментамі ззяючы ўслед.
Вясновая фея
Сонейкам свеціць,
Каб усё ажывала хутчэй.
Травы і кветкі,
Лісточкі на дрэвах
Хай зеленню граюць ярчэй.
Летняя фея
Цешыцца краскамі,
Пакрыўшы лугі дываном.
Шчодра адорыць
Яна ўраджаем,
Паліўшы ўсё цёплым дажджом.
Восені фея,
Нібыта мастачка,
Прынесла палітру сваю.
У золата жоўтае,
Чырвань шыкоўную
Яна апранае зямлю.
Вось так прыгажуні
Ідуць карагодам,
Змяняя ўсім нам настрой.
Не затрымаеш,
Хоць і жадаеш —
Не спыніць чарадзейства прыроды самой…

25.02.2013


Рецензии